Навукова-практычны семінар на філалагічным факультэце
7 мая 2018 года года на філалагічным факультэце адбыўся навукова-практычны семінар “Антрапанімія і тапанімія Беларусі ў прасторы і часе”.
Ва ўступным слове Кураш С.Б., загадчык кафедры беларускай і рускай філалогіі, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, адзначыў актуальнасць анамастычных даследаванняў, іх запатрабаванасць у сучасным грамадстве.
З дакладам “Стандартызацыя геаграфічных імёнаў Беларусі: сутнасць, працэдуры, магчымасці мадэрнізацыі і міжнароднага каардыніравання” выступіў Копач А.І., кандыдат філалагічных навук, дацэнт, дацэнт кафедры камп’ютарнай лінгвістыкі і лінгвадыдактыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Яскевіч А.А. звярнуў увагу на праблему лічбавай апрацоўкі анамастычных адзінак у дакладзе “Праблема верыфікацыі дадзеных у анамастычных даследаваннях: навука пасля лічбавага паварота”.
З падрабязным гісторыка-лінгвістычным аналізам урбананіміі Мазыра выступіў Шур В.В., доктар філалагічных навук, прафесар, прафесар кафедры беларускай і рускай філалогіі.
Пра канцэптуалізацыю некаторых анамастычных адзінак у беларускай лінгвакультуры паведаміў С.Б.Кураш у сваім выступленні "От нима к концепту".
Актыўную дыскусію выклікаў даклад “Беларусь у часе і прасторы” Гарыцкай В.С., кандыдата філалагічных навук, дацэнта, дактаранта кафедры агульнага мовазнаўства Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітета.
З дакладам “Перайменаванні назваў населеных пунктаў у прасторы і часе” выступіла Кавалёва А.В., кандыдат філалагічных навук, дацэнт, дацэнт кафедры замежных моў і МВЗМ.
Падчас семінара адбылася прэзентацыя кнігі Шура В.В., доктара філалагічных навук, прафесара, прафесара кафедры беларускай і рускай філалогіі Падчас семінара адбылася прэзентацыя кнігі Шура В.В., доктара філалагічных навук, прафесара, прафесара кафедры беларускай і рускай філалогіі “Беларускія ўласныя імёны: беларуская антрапанімія і тапанімія”.